uBO Lite (uBOL) гэта базаваны на MV3 блакавальнік змесціва.

Прадвызначаны набор правіл адпавядае тыпавому набору фільтраў uBlock Origin:

- Убудаваныя спісы фільтраў uBlock Origin
- EasyList
- EasyPrivacy
- Спіс сервераў з рэкламай і адсочвання ад Peter Lowe

Вы можаце ўключыць больш набораў правіл праз старонку налад -- націсніце на значок _Шасцярэнькі_  на ўсплывальнай панэлі.

uBOL цалкам дэкларатыўны, то-бок не мае неабходнасці ў сталым uBOL працэсе дзеля фільтрацыі, а фільтрацыя змесціва на аснове інʼекцыі CSS/JS надзейна выконваецца пераважна самім браўзерам замест пашырэння. Гэта значыць, што uBOL не спажывае рэсурсаў працэсара/памяці пры блакаванні зместу -- службовы працэс uBOL патрэбны _толькі_ падчас узаемадзеяння з усплывальнай панэллю або наладамі.
